26 красавiка 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Кім, палітвязень

Моладзевы лідэр Андрэй Кім асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менску (суддзя Алена Ільіна) да 1,5 год пазбаўлення волі. Андрэй Кім прызнаны вінаватым не толькі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, але таксама абвінавачаны ў нападзе на супрацоўніка ДАІ Юрыя Сычова. Аднак на судзе не была даказаная віна Кіма. На відэакадрах, якія прадаставілі прадстаўнікі КДБ, МУС і Беларускае тэлебачанне, бачна што Сычова ўдарыў іншы супрацоўнік міліцыі. Андрэй Кім жа нават не набліжаўся да міліцыянта.



Тэма: Андрэй Кім, палітвязень

14.03.2008
11.03.2008
6.03.2008
4.03.2008
  • Справу палітвязьня Андрэя Кіма перадаюць у суд
    12:43 Справу палітвязьня Андрэя Кіма перадаюць у суд
    7

    Крымінальную справу супраць палітвязьня Андрэя Кіма сёньня перадаюць у суд. Актывіста арганізацыі “Ініцыятыва” затрымалі пад час разгону акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня. Спачатку ён адседзеў 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а потым яго адвезьлі ў сьледчы ізалятар, абвінаваціўшы ў гвалтоўных дзеяньнях у дачыненьні да супрацоўніка міліцыі. 

3.03.2008
1.03.2008
28.02.2008
27.02.2008
26.02.2008
22.02.2008
  • 14:17 Усё становіцца магчымым 18

    Сёння на свабоду выйшаў палітвязень Аляксандр Здвіжкоў. Журналіст стаў шостым вязнем сумлення, вызваленым цягам апошняга месяца. Дзверы турмаў адкрыліся перад апазіцыянерамі, дзякуючы прынцыповым дзеянням ЗША і Еўразвяза, а таксама кампаніі салідарнасці дэмакратычных сілаў. У снежні 2007 года ЗША ўвялі санкцыі супраць найбуйнейшага беларускага манапаліста «Белнафтахіма», а Еўразвяз больш за год не адыходзіў ад сваёй узгодненай палітыкі, вядомай як 12 прапаноў па дэмакратызацыі. 

  • Казулін і Кім хутка выйдуць на свабоду?
    12:53 Казулін і Кім хутка выйдуць на свабоду?
    2

    Працэс вызвалення палітычных зняволеных, які пачаўся ў студзені, павінен быць неўзабаве завершаны. Пра гэта заявіў былы галоўны рэдактар газеты "Згода" Аляксей Кароль, каментуючы змяненне прысуду свайму калегу, былому намесніку рэдактара выдання Аляксандру Здвіжкову. 

  • Элізабэт Шродтар: «Саступак не будзе»
    9:59 Элізабэт Шродтар: «Саступак не будзе»

    «Для беларускіх улад не будзе ніякіх саступак, пакуль не спыніцца таптанне правоў чалавека ў краіне. Недастаткова таго, каб Лукашэнка, гандлюючыся з намі, адпусціў некалькіх палітвязняў», – заявіла ў інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» дэпутатка Еўрапарламента Элізабэт Шродтар наконт рэзалюцыі па Беларусі, якая была прынятая 21 лютага. 

21.02.2008
18.02.2008
  • У Беларусі прэзентаваны новы фільм -- «Вязьні сумленьня»
    10:32 У Беларусі прэзентаваны новы фільм -- «Вязьні сумленьня»
    7

    У Беларускім ПЭН-Цэнтры адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма рэжысёра і прадусара Вольгі Мікалайчык "Вязні сумлення", прысвечанага вядомым дэмакратычным дзеячам, зняволеным па палітычных матывах. 

  • Слава героям! Феерверк ля Валадаркі (відэа)
    9:40 Слава героям! Феерверк ля Валадаркі (відэа)
    відэа 1

    Ужо становіцца традыцыяй завяршаць Дзень Салідарнасці святочным феерверкам у гонар змагароў за свабоду, якія зараз знаходзяцца за кратамі. 16 лютага а 23 гадзіне актывісты грамадзянскай кампаніі “Джынс – за Свабоду” зладзілі феерверк ля сценаў СІЗА №1, што на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Менавіта там знаходзіцца зараз адзін з палітычных вязняў - Андрэй Кім. 

15.02.2008
14.02.2008
  • Андрэй Кім застанецца ў турме
    13:26 Андрэй Кім застанецца ў турме

    У судзе Цэнтральнага раёна Менска 14 лютага прайшло судовае пасяджэнне, на якім разглядалася пытанне аб змяненні меры спынення палітвязню Андрэю Кіму. Суддзя Валянціна Свістун прыняла рашэнне пакінуць меру спынення ранейшай, то бок, да суду палітвязень застанецца ў турме. 

13.02.2008
  • Старшыня ПАРЕ: «Вызваленне ўсіх палітвязняў – наша цвёрдае патрабаванне»
    11:15 Старшыня ПАРЕ: «Вызваленне ўсіх палітвязняў – наша цвёрдае патрабаванне»
    3

    «Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных застаецца цвёрдым патрабаваннем ПАРЕ», – заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Луіс Марыя дэ Пуіг. Ён адзначыў, што нядаўнія вызваленні палітвязняў, у тым ліку двух сяброў арганізацыі "Малады Фронт" Змітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, "не засталіся незаўважанымі". Л. дэ Пуіг выказаў надзею на тое, што гэтыя вызваленні стануць "пераканаўчым і паслядоўным знакам гатоўнасці беларускага кіраўніцтва стаць бліжэй да Рады Еўропы". 

12.02.2008
  • Татьяна Климова: «Я надеюсь, что здравый смысл победит и на свободу выйдут все политзаключенные»
    18:08 Татьяна Климова: «Я надеюсь, что здравый смысл победит и на свободу выйдут все политзаключенные»
    4

    «Я очень надеюсь, что все это было произнесено Александром Лукашенко в запальчивости, что здравый смысл все же победит и поможет ему принять правильное решение, то есть освободить всех политзаключенных и обеспечить проведение свободных парламентских выборов», - заявила пресс-центру Хартии’97 супруга политзаключенного Татьяна Климова, комментируя сегодняшнее высказывание Лукашенко о том, что белорусские власти освободили всех политзаключенных. 

8.02.2008
7.02.2008
  • Андрэя Кіма выпусьцяць пад паруку?
    14:31 Андрэя Кіма выпусьцяць пад паруку?

    Пад час паседжаньня аргкамітэту грамадзкай камісіі “Свабоду Андрэю Кіму! Свабоду прадпрымальніцтву!” была падтрымана ініцыятыва праваабаронцы Ігара Рынкевіча аб паруцы адносна актывіста, якога цяпер трымаюць у сьледчым ізалятары. 

6.02.2008
  • Адных вызваляюць, каб было месца для іншых?
    9:21 Адных вызваляюць, каб было месца для іншых?

    Учора вызвалілі аднаго з лідэраў “Маладога Фронту” Артура Фінькевіча, аднак у той жа дзень за сяброўства ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі звольнілі з працы настаўніка менскай школы, у актывісткі "Маладога фронту" з Полацку ўчынілі ператрус, а маладачанскага актывіста выклікалі на допыт у КДБ. 

5.02.2008
  • Зміцер Бандарэнка: «Апазіцыя сваіх не пакідае!»
    17:37 Зміцер Бандарэнка: «Апазіцыя сваіх не пакідае!»

    «Вызваленне Артура Фінькевіча – гэта вялікая радасць для яго сям'і, сяброў, для ўсіх нармальных людзей у Беларусі. Гэта наша агульная перамога», – заявіў каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка, каментуючы сённяшняе вызваленне палітвязня Артура Фінькевіча. 

  • Алесь Бяляцкі: Казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладай і апазыцыяй вельмі рана
    13:11 Алесь Бяляцкі: Казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладай і апазыцыяй вельмі рана

    Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека праваабаронца Алесь Бяляцкі, каментуючы вызваленьне Артура Фінькевіча заявіў, што “праваабаронцы задаволены вынікам разгляду касацыйнай скаргі па крымінальнай справе Артура Фінькевіча, але толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітзьняволеных можна будзе казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладамі і іх палітычнымі апанентамі”. 

  • Андрэя Кіма будуць абараняць усім светам
    8:58 Андрэя Кіма будуць абараняць усім светам
    3

    4 лютага ў Менску адбылося першае пасяджэнне Грамадскай камісіі ў абарону моладзевага актывіста Андрэя Кіма, арыштаванага падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня. 

4.02.2008
  • Андрэю Кіму афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне
    16:12 Андрэю Кіму афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне
    6

    Пра гэта сёння на паседжанні аргкамітэта грамадскай камісіі “Свабоду Андрэю Кіму” паведаміла маці актывіста Таццяна. Абвінавачанне прад’яўлена па артыкуле 364 - нанясенне цялесных пашкоджанняў супрацоўніку міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў, па якім прадугледжана пакаранне да 6 гадоў пазбаўлення волі. 

  • Напішыце Андрэю Кіму!
    9:15 Напішыце Андрэю Кіму!
    1

    Сябры Андрэя Кіма, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1, заклікаюць падтрымаць палітвязня лістамі. 

1.02.2008
31.01.2008
  • З турмы – на допыт у пракуратуру
    14:00 З турмы – на допыт у пракуратуру

    Сёньня з турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску на волю выходзяць моладзевыя актывісты, якіх затрымалі 16 студзеня і арыштавалі на 15 сутак, а таксама тыя, каго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня. 

28.01.2008
  • Брусэль вітае вызваленьне беларускіх палітвязьняў
    17:44 Брусэль вітае вызваленьне беларускіх палітвязьняў
    1

    Эўразьвяз задаволены датэрміновым вызваленьнем трох беларускіх палітвязьняў. “Мы спадзяёмся, што гэтак жа хутка будуць вызваленыя іншыя палітзьняволеныя”, – заявіла камісар зьнешніх сувязяў і эўрапейскай палітыкі суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр. 

24.01.2008
22.01.2008